Беларуская Служба

За апошнія 24 гадзіны ў Польшчы былі зарэгістраваны 172 новыя каронавірусныя інфекцыі

06.08.2021 14:07
Шэсць чалавек памерлі: тры ад COVID-19 і тры ад суіснавання COVID-19 з іншымі хваробамі.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjneshutterstock.com/ Cryptographer

Шэсць чалавек памерлі: тры ад COVID-19 і тры ад суіснавання COVID-19 з іншымі хваробамі.
Найбольшая колькасць інфекцый зафіксавана ў цэнтры каіны ў Мазавецкім ваяводстве – 35 выпадкаў.

З-за COVID-19 шпіталізавана 296 чалавек.

У бальніцах для «ковідных» пацыентаў падрыхтавана 6 тыс. ложкаў. У цяперашні час занятыя 42 апараты ШВЛ. Усяго ў аддзяленнях Covid налічваецца 595 такіх прылад.

У Польшчы 72 тысячы чалавек знаходзяцца на карантыне. Сёння на 2 тысячы менш, чым днём раней. За апошнія содні 170 чалавек выздаравелі.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, да гэтага часу ў Польшчы было зроблена больш за 34 мільёны прышчэпак. 17 млн 735 тыс. 848 чалавек цалкам вакцынаваны.

За апошнія 24 гадзіны было зроблена амаль 88 000 прышчэпак, большасць з іх у Мазавецкім ваяводстве – больш за 11 тыс.

Агулам ў Польшчу было дастаўлена больш за 46 мільёнаў доз вакцыны супраць COVID-19. Было ўтылізавана больш за 16,5 тысячы доз, а колькасць пабочных рэакцый на вакцыну перавысіла 14 тыс.

Да гэтага часу ў Польшчы было пацверджана 2 млн 883 тыс. 796 каронавірусных інфекцый. Памерла 75 тыс. 281 чалавек, а выздаравелі 2 млн 654 тыс. 224 чалавекі, у якіх раней было пацверджана заражэнне каронавірусам.

яс