Варшава не хоча заставацца абыякавай да жорсткасці, якую зведалі беларусы і беларускі.
Сёння 18 гадзіне польскага часу жыхары Варшавы запрашаюцца на непасрэдную сустрэчу з беларусамі, якія былі вымушаны бегчы з радзімы. Мерапрыемства ладзіцца ў цэнтры польскай сталіцы на Пляцы Дэфіляд каля Палаца культуры і называецца Solidarnie z Białorusią. Pierwszy rok | Mińsk – Warszawa wspólna sprawa
Варшава не хоча заставацца абыякавай да жорсткасці, якую зведалі беларусы і беларускі. Месцічы далучаюцца да падтрымкі грамадзянскіх ініцыятыў.
Падчас сустрэчы будзе распаўсюджвацца інфармацыя: як падтрымаць рэпрэсаваных, вымушаных пакінуць краіну за 5 хвілін. Пра сем'і палітвязняў, якія да гэтага часу знаходзяцца ў Беларусі. Можна будзе асабіста пагаварыць з тым, хто быў вымушаны бегчы і цяпер жыве ў Варшаве.
На мітынг запрашае паэт Андрэй Хадановіч, які будзе ўдзельнікам літаратурна-музычнай часткі акцыі. «Будзе паэзія, будзе музыка, будуць словы (і крыкі!) падтрымкі. Жыве!», – напісаў у сваім Фэйсбуку Хадановіч.
яс