Беларуская Служба

«Беларускі дом у Варшаве» падводзіць статыстыкі падтрымкі за апошні год

10.08.2021 07:11
«Беларускі дом» выплаціў паўмільёна злотых фінансавай падтрымкі для 238 рэпрэсаваных беларусаў і іх сем'яў.
        238
"Беларускі дом" выплаціў паўмільёна злотых фінансавай падтрымкі для 238 рэпрэсаваных беларусаў і іх сем'яў"Беларускі дом"

Адна з найбуйнейшых арганізацый у Польшчы Фонд «Беларускі дом у Варшаве», які аказвае падтрымку беларускім бежанцам і мігрантам, падводзіць статыстыкі сваёй дзейнасці за апошні год. Са жніўня мінулага году фонд:

- выплаціў 505 тысяч злотых у выглядзе фінансавых грантаў для 238 рэпрэсаваных беларусаў і іх сем'яў;
- арганізаваў складаныя аперацыі, аплаціў наведванне лекараў, лекі для пацярпелых падчас пратэстаў, а таксама купіў пратэз на агульную суму 28 тысяч 815 злотых, дапамагаючы 14 людзям;
- запусціў у санаторыі ў Душніках Здруй праграму медыцынскай і псіхічнай рэабілітацыі коштам 433 тысячы злотых, што дазволіла прайсці працэдуры 127 пацярпелым;
-  аплаціў часовае пражыванне людзям, якім давялося хутка эвакуіравацца з Беларусі: 27,5 тысячы злотых на 783 ночы на ​​112 чалавек;
- аказаў дапамогу ў атрыманні польскіх гуманітарных віз, даючы магчымасць працаваць і шэнгенскія візы для 545 чалавек.

яс