У аўторак у праваслаўным манастыры ў Супраслі ля Беластока завяршыліся двухдзённыя ўрачыстасці ў гонар цудадзейнай іконы Маці Божай Супрасльскай. Гэта адно з найважнейшых святаў у Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры, якое адзначаецца штогод 10 жніўня.
Сёлетнія ўрачыстасці ўзначаліў кіраўнік Праваслаўнай царквы ў Польшчы мітрапаліт Сава. Частка з вернікаў прыбыла ў манастыр у панядзелак у рамках пешых паломніцтваў і прыняла ўдзел у вячэрніх і начных набажэнствах і малітвах.
Традыцыйна самая шматлікая група паломнікаў прыбыла з Беластока. Паломніцтва арганізавала Брацтва праваслаўнай моладзі. Сёлета ў ім прынялі ўдзел каля 400 чалавек. У сваю чаргу на байдарках па рацэ Супраслi ў манастыр прыплылі 40 удзельнікаў пілігрымкі.
PAP/аз