У рамках конкурса будуць узнагароджвацца муніцыпалітэты, якія дасягнулі максімальнага павышэння ўзроўню вакцынацыі сваіх жыхароў у перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2021 года.
Урадавы інфармацыйны цэнтр абвясціў у прэс-рэлізе, што можна выйграць фінансавыя прызы – агульны пул перавышае 500 млн злотых. За першае месца можна атрымаць аж да 1 млн злотых.
Акрамя таго, надалей працягваюцца праграмы падтрымкі вакцынацыі «Самая стойкая гміна» і «Гміна-медаліст».
У рамках конкурсу »Самая стойкая гміна« былі створаны тры катэгорыі ў залежнасці ад колькасці жыхароў. Пераможцамі кожнай катэгорыі могуць стаць гміны, дзе вакцынаваны мінімум 50% насельніцтва.
«Гміна-медаліст» прадугледжвае для першых 500 муніцыпалітэтаў Польшчы, дзе ўзровень вакцынацыі жыхароў дасягне мінімум 67%, узнагароду ў 100 тысяч злотых. Прызы ўручаюцца да канца 2021 года.
У цяперашні час самы высокі ўзровень вакцынацыі супраць COVID -19 адзначаны ў Падкове Лесьнай – 64,99%, Варшава – 63,8% і Познань – 62,9% прышчэпленых жыхароў.
За апошня суткі ў Польшчы выяўлены 198 выпадкаў каранавіруса. Чатыры асобы памерлі.
ав