Дэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яанна Ліхоцка(Joanna Lichocka) заявіла ў эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё, што ўрад надалей мае большасць у Сейме, аб чым сведчыць значная частка ўчарашніх галасаванняў. У той жа час яна заклікала дэпутатаў да супрацы з «Правам і справядлівасцю»:
- Мы запрашаем да супрацы ўсіх, якія зацікаўленыя ў інтарэсах і палітычнай стабільнасці краіны. Гаворка ідзе пра тое, каб прыняць яшчэ шмат законаў, прадугледжаных праграмай «Польскі парадак». Па гэтай справе мы можам спадзявацца на падтрымку дэпутатаў іншых фракцыяў.
Яанна Ліхоцка спадзяецца на супрацу з часткай членаў «Паразумення», а па некаторых падатковых законах, звязаных з праграмай «Польскі парадак», таксама на падтрымку дэпутатаў ад Польскай сялянскай партыі або Левых сілаў.
Нагадваем, у выніку сыходу часткі членаў «Паразумення» на чале з былым намеснікам прэмʼера Яраславам Говінам з «Абʼяднаных правых сілаў» кіроўная кааліцыя страціла некалькі галасоў і ўчора ў Сейме прайграла некалькі галасаванняў.
аз