Беларуская Служба

Турыстычныя ваўчары карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў польскіх сем’яў

12.08.2021 14:12
Да гэтай пары ў Польшчы былі актываваныя больш за 2 мільёны 700 тысяч турыстычных ваўчараў.
Закапанэrobertbaz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вакацыі паспрыялі рашучаму росту зацікаўлення турыстычным ваўчарам. Паводле прэс-сакратара Упраўлення сацыяльнага страхавання Паўла Жаброўскага (Paweł Żebrowski), да гэтай пары ў Польшчы былі актываваныя больш за 2 мільёны 700 тысяч турыстычных ваўчараў на агульную суму каля 2 мільярдаў 400 мільёнаў злотых (амаль 523 мільёны еўра):

- Нагадваю дапамога ў выглядзе турыстычнага ваўчара прызнаецца на кожнае дзіця. Адзін ваўчар – гэта 500 злотых (каля 109 еўра). У выпадку дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі – гэта 1 тысяча злотых (каля 218 еўра).

Павел Жаброўскі падкрэсліў, што аплату турыстычнымі ваўчарамі прымаюць больш за 27 тысяч турыстычных аб’ектаў, арганізатараў тураў і грамадскіх арганізацый, якія аказваюць гасцінічныя паслугі або прапануюць турыстычныя мерапрыемствы ў Польшчы.

Ваўчар дзейнічае да 31 сакавіка 2022 года і не можа быць абменены на наяўныя грошы.

аз