Беларуская Служба

«Выкарыстоўваць Халакост для патрэб партыйных інтарэсаў – ганебна і безадказна»

15.08.2021 18:01
Паводле польскага прэм’эра, агрэсіўныя паводзіны ізраільскага ўрада прычыніліся да росту нянавісці да Польшчы і палякаў у гэтай краіне.
    .
Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі.PAP/Marcin Gadomski

«Той, хто ведае праўду пра Халакост і пакуты Польшчы падчас Другой сусветнай вайны, не можа пагадзіцца на такі спосаб вядзення палітыкі. Выкарыстоўваць гэтую трагедыю для патрэб партыйных інтарэсаў – ганебна і безадказна. Калі ізраільскі ўрад будзе працягваць атакаваць Польшчу, то гэта таксама вельмі негатыўна адаб'ецца на нашых адносінах – як двухбаковых, так і на міжнародных форумах», – напісаў у Фэйсбуку прэмʼер Матэвуш Маравецкі.

Кіраўнік польскага ўрада таксама дадаў, што «наступствам нядаўніх агрэсіўных дзеянняў ізраільскага ўрада зʼяўляецца рост нянавісці да Польшчы і палякаў у гэтай краіне.

PAP/аз

Польшча адмоўна ацэньвае паніжэнне рангу дыпламатычнага прадстаўніцтва Ізраіля ў Варшаве

15.08.2021 12:02
Міністэрства замежных спраў Польшчы абяцае прыняць адэкватныя «палітычныя і дыпламатычныя крокі».

Музей «Аўшвіц» абураны крыўднымі заявамі кіраўніка МЗС Ізраіля

15.08.2021 14:04
У інтэрв'ю польскаму парталу Onet.pl Яір Лапід абвінаваціў палякаў ва ўдзеле ў Халакосце.