Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык паведаміў, што Польшча будзе адэкватна рэагаваць на дзеянні Ізраілю. Міністэрства замежных спраў гэтай краіны абвясціла, што панізіць ранг свайго дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Польшчы.
Міністр Дворчык заявіў, што апошнія заявы ізраільскай дыпламатыі ў адрас Польшчы недапушчальныя:
-Мы не дапусцім, каб Польшча, якая была ахвярай Другой сусветнай вайны, была абцяжарана такімі абвінавачваннямі і патрабаваннямі. Выказванні аб дзеяннях, якія нібыта можна назваць абразлівымі, антысеміцкімі ці непрыхільнымі Ізраілю, не маюць нічога супольнага з рэчаіснасцю. Што тычыцца дыпламатычных дзеянняў, то мы будзем адэкватна адказваць на крокі нашых ізраільскіх партнёраў. Спадзяемся, што гэта справа хутка праясніцца.
Ізраіль пратэстуе ў сувязі з увядзеннем у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Польшчы нормаў, якія тычацца рэпрыватызацыі маёмасці, нарабаванай падчас Другой сусветнай вайны. Пасля падпісання паправак прэзідэнтам Анджэем Дудам, кіраўнік ізраільскай дыпламатыі назваў закон «антысеміцкім» і адклікаў з Польшчы charge de affaires амбасады ў Варшаве. Пры гэтым ён абвясціў, што ў Варшаву не прыедзе амбасадар Ізраілю, і параіў польскаму амбасадару ў Ізраілі Марку Магіроўскаму, які знаходзіцца ў адпачынку, пакуль не вяртацца ў Тэль-Авіў.
iar/эж