Беларуская Служба

Польскі пасол у Ізраілі пакуль застанецца ў Польшчы

17.08.2021 07:35
Далейшыя рашэнні адносна рангу дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Ізраілі будзе прынятае ў бліжэйшыя дні, чытаем у заяве польскага МЗС.
Иллюстрационное фотоFoto: msz.gov

«У адказ на нядаўнія неабгрунтаваныя дзеянні дзяржавы Ізраіль, у тым ліку неабгрунтаванае рашэнне аб зніжэнні рангу дыпламатычных адносін з Польшчай, а таксама на непрымальныя заявы міністра замежных спраў Ізраіля і іншых членаў тамтэйшага ўрада, Міністэрства замежных спраў паведамляе, што пасол Польшчы ў Ізраілі пакуль застанецца ў краіне», – чытаем у заяве, апублікаванай на старонцы польскага МЗС.

«Рашэнне аб пастаянным рангу польскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Ізраілі будзе прынятае ў наступныя дні. Больш за тое, улічваючы прынцып узаемнасці двухбаковых адносін, Міністэрства замежных спраў прыпыніла, запланаваны на гэты тыдзень, выезд асобы, ужо прызначанай на пасаду намесніка пасла Польшчы ў Ізраілі. Кіраваць пасольствам Польшчы ў Тэль -Авіве будзе часова, прызначаны дзеля таго адзін з супрацоўнікаў прадстаўніцтва», – дадало польскае міністэрства.

аз

Польшча адмоўна ацэньвае паніжэнне рангу дыпламатычнага прадстаўніцтва Ізраіля ў Варшаве

15.08.2021 12:02
Міністэрства замежных спраў Польшчы абяцае прыняць адэкватныя «палітычныя і дыпламатычныя крокі».

«Выкарыстоўваць Халакост для патрэб партыйных інтарэсаў – ганебна і безадказна»

15.08.2021 18:01
Паводле польскага прэм’эра, агрэсіўныя паводзіны ізраільскага ўрада прычыніліся да росту нянавісці да Польшчы і палякаў у гэтай краіне.