Беларуская Служба

З Афганістану ў Польшчу прыляцеў ужо пяты самалёт з уцекачамі

21.08.2021 11:04
 Польшча павінна дапамагчы ў эвакуацыі каля 300 чалавек.
    , ,   20  21  2021
Борт з уцекачамі з Афганістану, Варшава, ноч з 20 на 21 жніўня 2021 года PAP/Wojciech Olkuśnik

Ноччу ў Польшчу прыляцеў пяты самалёт з бежанцамі з Афганістана, – перадаў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык. Польскія вайскоўцы вядуць эвакуацыю польскіх грамадзян і мясцовых супрацоўнікаў місіі НАТА з гэтай краіны:

-Да раніцы суботы, 21 жніўня ў Польшчу з Афганістана прыляцела пяць самалётаў. Сюды было дастаўлена больш за 260 эвакуяваных з Афганістану.

Тыдзень таму, Талібы захапілі Кабул- сталіцу Афганістана – і захапілі ўладу ў краіне. З Афганістана выводзяцца войскі НАТА. Адначасова працягваецца эвакуацыя замежнікаў і тых афганцаў, якія падтрымлівалі войскі альянсу ў гэтай краіне. Польшча павінна дапамагчы ў эвакуацыі каля 300 чалавек.

iar/эж 


Польскія гуманітарныя арганізацыі арганізоўваюць дапамогу Афганістану

20.08.2021 19:27
Перамога талібаў і захоп імі ўлады прычыніліся да спынення многіх міжнародных праграмаў дапамогі ў краіне.

Талібы праводзяць пошук былых супрацоўнікаў НАТА ў Афганістане

20.08.2021 16:32
Актывісты б'юць трывогу, што новыя кіраўнікі Афганістана рыхтуюць помсту тысячам людзей.

Прэм’ер Маравецкі: Польшча будзе адказваць за эвакуацыю трохсот грамадзян Афганістана

20.08.2021 14:31
Кіраўнік польскага ўрада паразмаўляў па гэтай справе з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.