Беларуская Служба

Польскія фермеры распачынаюць маштабнае блакаванне дарог

24.08.2021 12:43
Аграрыі дабіваюцца перамоваў з урадам, толькі тады яны прадставяць свае патрабаванні.
  ,  --, 24  2021
Акцыя пратэсту фермераў, Новэ Мяста-над-Вартай, 24 жніўня 2021 года PAP/Jakub Kaczmarczyk

Фермеры, аб'яднаныя ў «Аграўніі», пачынаюць блакады на дарогах. Акцыя, запланаваная на аўторак і сераду, будзе праводзіцца як мінімум у сямі ваяводства, у тым ліку, у сталічным Мазавецкім ваяводстве.

Фермеры з «Аграўніі» абвясцілі аб блакаванні дарог і скрыжаванняў у аўторак і сераду ў дзясятку месцаў па ўсёй Польшчы. Кіроўцам даводзіцца лічыцца з перашкодамі, паліцыя ўжо вызначыла абʼязныя шляхі. На гэтыя дні ў вялікіх гарадах прагназуюцца доўгія заторы.

Аграрыі дабіваюцца перамоваў з урадам, толькі тады яны прадставяць свае патрабаванні. У сваю чаргу, прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі адказвае, што ў верасні прадставіць частку ўрадавай праграмы «Новы лад», датычную сельскай гаспадаркі.

iar/эж

Прэзідэнт Дуда наведаў дажынкі

21.08.2021 14:06
У вёсцы Збылітоўская Гура прэзідэнт разам з жонкай прымаюць удзел у Дажынах гміны Тарнув.