Беларуская Служба

Прэзідэнт Дуда наведаў дажынкі

21.08.2021 14:06
У вёсцы Збылітоўская Гура прэзідэнт разам з жонкай прымаюць удзел у Дажынах гміны Тарнув.
 .
Прэзідэнт А. Дуда разам з жонкай падчас дажынак PAP/Łukasz Gągulski

Сельская гаспадарка з'яўляецца ключавым элементам польскай эканомікі, прыярытэтным кірункам у палітыцы ўладаў, запэўніў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. У вёсцы Збылітоўская Гура прэзідэнт разам з жонкай прымаюць удзел у Дажынах гміны Тарнув. Анджэй Дуда падкрэсліў, што праца на месцах патрабуе асаблівай падтрымкі з боку дзяржавы:

-Улады Польшчы робяць усё магчымае, каб дапамагчы польскай сельскай гаспадарцы, польскаму селяніну. Зроблена ўжо шмат, але яшчэ дастаткова праблем трэба вырашыць. Сельская гаспадарка ў Польшчы заўжды будзе пад апекай з боку дзяржавы.

Сярод праблемаў, якія стаяць перад польскай аграрнай палітыкай прэзідэнт назваў умацаванне сістэмы продажаў, будаўніцтва збожжавага порта, а таксама развіццё інфраструктуры ў сельскай мясцовасці.

iar/эж

Якіх рэвалюцыйных змен можна чакаць у сельскай гаспадарцы?

01.08.2021 12:34
Ежа, якую вырошчваюць пад вадой, або за якой наглядаюць дроны або яшчэ інакш – вырошчванне на адмысловых «водных кругах» на пустыні – гэтак можа выглядаць будучая сельскай гаспадарка.

На наступным тыдні прэзідэнт Анджэй Дуда наведае Украіну і Малдову

18.08.2021 18:32
«Абодва візіты – гэта жэст падтрымкі тэрытарыяльнай цэласнасці і празаходніх памкненняў абедзвюх краінаў».