Сельская гаспадарка з'яўляецца ключавым элементам польскай эканомікі, прыярытэтным кірункам у палітыцы ўладаў, запэўніў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. У вёсцы Збылітоўская Гура прэзідэнт разам з жонкай прымаюць удзел у Дажынах гміны Тарнув. Анджэй Дуда падкрэсліў, што праца на месцах патрабуе асаблівай падтрымкі з боку дзяржавы:
-Улады Польшчы робяць усё магчымае, каб дапамагчы польскай сельскай гаспадарцы, польскаму селяніну. Зроблена ўжо шмат, але яшчэ дастаткова праблем трэба вырашыць. Сельская гаспадарка ў Польшчы заўжды будзе пад апекай з боку дзяржавы.
Сярод праблемаў, якія стаяць перад польскай аграрнай палітыкай прэзідэнт назваў умацаванне сістэмы продажаў, будаўніцтва збожжавага порта, а таксама развіццё інфраструктуры ў сельскай мясцовасці.
iar/эж