Беларуская Служба

400 узораў узбраенняў прадстаўленыя на Выставе абароннай прамысловасці ў Кельцах

07.09.2021 16:35
На штогадовай выставе, якая праходзіць з 7 па 10 верасня, прадстаўлена ваенная тэхніка, сярод іншага, з Вялікай Брытаніі, Германіі, Нарвегія, Італіі і Украіны.
M1A1 Abrams
M1A1 Abrams Крыніца: EPA/VALDA KALNINA

Амаль 400 узораў узбраенняў з 27 краінаў свету прадстаўлены на буйной абароннай выставе, якая адкрылася ў аўторак, 7 верасня ў польскім горадзе Кельцы. На штогадовай выставе, якая праходзіць з 7 па 10 верасня, прадстаўлена ваенная тэхніка, сярод іншага, з Вялікай Брытаніі, Германіі, Нарвегія, Італіі і Украіны.

Па словах арганізатараў, у цэнтры ўвагі будзе танк M1A2 Abrams амерыканскай вытворчасці. Польшча плануе купіць 250 танкаў Abrams у Злучаных Штатаў у рамках шматмільярднай здзелкі з Вашынгтонам.

Міжнародная выстава абароннай прамысловасці, упершыню была праведзеная ў 1993 годзе. Сёлета выстава праходзіць у Кельцах ужо ў 29 раз. Выстава абароннай прамысловасці ў Кельцах з'яўляецца адным з найбуйнейшых мерапрыемстваў падобнага роду ў свеце.

pap/эж

Польскі флот тузаецца па сапраўдным дне

21.02.2020 13:13
Тым часам у рэгіёне Балтыйскага мора апроч Польшчы ўжо няма ніводнай дзяржавы, якая бы не разбудоўвала свае ВМС у прыспешаным тэмпе.

Брытанцы адновяць ударную сілу караблёў ВМС Украіны

14.10.2020 13:30
З гэтай мэтай падпісаная пагадненне аб намерах у справе пакупкі васьмі ракетных катэраў за прыкладна 1,4 млрд еўра.

Беларусь увайшла ў дваццатку найбуйнейшых экспарцёраў зброі

15.03.2021 13:35
Самыя буйныя яе кліенты – В'етнам, Сербія і Судан.

Еўрапейцы прапануюць Польшчы ракеты для сістэм СПА

16.05.2021 13:01
Ваенна-прасыловая група MBDA запрапанавалі Войску Польскаму ракету, якую можна будзе вырабляць і мадэрнізаваць на тэрыторыі Польшчы.