Беларуская Служба

Міністр аховы здароўя Польшчы: Я не чакаў такога хуткага росту эпідэміі

08.09.2021 12:13
533 новыя выпадкі заражэння каранавірусам выяўлены ў Польшчы за мінулыя суткі. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMateusz Wlodarczyk/Forum

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 533 новых выпадках заражэння каранавірусам. За мінулыя суткі ад гэтай хваробы памерлі чарговы 11 пацыентаў. Найбольшая колькасць новых заражэнняў зафіксавана ў сталічным – Мазавецкім ваяводстве. Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі занепакоены такім хуткім ростам тэмпаў эпідэміі:

-Параўноўваючы з папярэднім тыднем, рост колькасці новых выпадкаў склаў 40%. Мы не чакалі такога прыспяшэння эпідэміі. Мы разлічвалі на тое, што напрыканцы верасня сутачная лічба захворванняў дасягне тысячы. Аднак, калі такая дынаміка ўтрымаецца, то ўжо праз тыдзень у нас будуць такія вынікі.

Агулам, станам на 8 верасня, у Польшчы пацверджаны 2 млн 891 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам. З сакавіка 2020 года ад гэтай хваробы памерлі 75 403 жыхары Польшчы.

iar/эж


Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».