Беларуская Служба

Прэзідэнцкі палац Бельведэр адчыняе свае дзверы для ўсіх ахвотных

09.09.2021 11:10
Наведвальнікі змогуць убачыць кабінет маршала Юзэфа Пілсудскага, а таксама прадстаўнічыя залы Бельведэра.
Belweder, rezydencja Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej
Belweder, rezydencja Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiejprezydent.pl

У суботу, 11 верасня, з з нагоды 29-га Дня еўрапейскай спадчыны з 11 да 16 гадзіны можна будзе наведаць рэзідэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Бельведэр, паведамілі ў Канцылярыі прэзідэнта.

Уваход у палац з боку помніка маршалу Юзэфу Пілсудскаму. Умовай наведвання рэзідэнцыі прэзідэнта Польшчы з'яўляецца наяўнасць пасведчання асобы з фатаграфіяй. У памяшканні гістарычнага палацу забараняецца праносіць небяспечныя прадметы і тару з вадкасцю.

Наведвальнікі змогуць убачыць кабінет маршала Юзэфа Пілсудскага, а таксама прадстаўнічыя залы Бельведэра, сярод іншых, «Мармуровую», «Малінаваю», «Пампейскую», а таксама «Камінную».

Экскурсія будзе праходзіць з гідам у групах па 15 чалавек.

эж

«Каралеўскія лазенкі»: паважная штодзённасць і кур'ёзныя імгненні

04.01.2020 14:11
Каардынатар-інтэндант «Белага дому» (а гэта самы стары аб’ект «Каралеўскіх лазенак») Лявон Маліноўскі распавёў нам пра працу ўнікальнага палацава-паркавага ансамблю.

Гісторыя «Каралеўскіх лазенак у Варшаве»: ад Станіслава Аўгуста па Індзіру Гандзі

05.02.2020 12:45
Беларус, каардынатар-інтэндант «Белага дому»  Лявон Маліноўскі распавядае нам усю гісторыю ўнікальнага палацава-паркавага ансамблю.

Без рэвальвера на начной тумбачцы Юзэф Пілсудскі не мог заснуць - малавядомыя факты з жыцця маршала Польшчы (ФОТА)

16.05.2021 12:10
Пілсудскі піў шмат чорнага чаю і вельмі многа курыў: яго любімыя цыгарэты называліся «Маршальскія» і выпускаліся спецыяльна для яго.