За апошнія суткі польская Памежная служба зафіксавала 110 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Прэс-сакратар службы Анна Міхальска(Anna Michalska) паведаміла, што затрыманыя былі 17 мігрантаў. Яна падкрэсліла, што сярод затрыманых дамінуе адна нацыянальнасць:
- Затрыманыя былі 15 грамадзян Іраку, адзін – Нігерыі, адзін – Камеруна. Апрача таго за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя два мужчыны – грузін і азербайджанец.
Нагадваем, у бліжэйшым часе прэзідэнт Анджэй Дуда павінен прыняць рашэнне па справе магчымага ўвядзення надзвычайнага становішча ў памежнай зоне, чаго патрабуе ўрад Польшчы. Увядзенне надзвычайнага становішча павінна спыніць агрэсіўныя гібрыдныя дзеянні з боку Беларусі.
Падобныя рашэнні былі прынятыя раней у Літве і Латвіі.
IAR/аз