339 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы былі зафіксаваныя памежнай службай у панядзелак, паведаміла прэс-сакратар пагранічнай службы Анна Міхальска. «Мы затрымалі пятнаццаць грамадзян Ірака. Астатнія спробы былі сарваныя», – сказала яна.
Функцыянеры памежнай службы таксама затрымалі чатырох замежнікаў за дапамогу – гэта грамадзяне Таджыкістана, Грузіі, Сірыі і Беларусі.
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцех Скуркевіч сказаў, што большасць затрыманых пры спробе перасячэння польска-беларускай мяжы – гэта маладыя людзі. Згодна з высновамі польскіх службаў, некаторыя з іх могуць прадстаўляць сур'ёзную пагрозу бяспецы Польшчы. У эфіры Polskie Radio 24 намеснік міністра Войцех Скуркевіч падкрэсліў, што часта сама ідэнтыфікацыя нелегальных імігрантаў зʼяўляецца вялікай праблемай для польскіх службаў.
-Нашыя службы карыстаюцца таксама інфармацыяй, атрыманай ад іншых спецслужб, з якімі яны супрацоўнічаюць. Тут патрэбная супраца з партнёрскімі службамі, таму гэта вельмі складаная задача. Ёсць асобы, якія мелі часты кантакт з войскам, яны добра ўмеюць абслугоўваць зброю.
Войцех Скуркевіч дадаў, што некаторыя з арыштаваных на мяжы некаторы час заставаліся ў Расіі і маглі там прайсці абучэнне.
Сёння на пасяджэнні ўрада будзе пададзена заяўка аб падаўжэнні надзвычайнага становішча ў памежнай зоне яшчэ на 60 дзён.
ав