Беларуская Служба

У Польшчы за апошнія 24 гадзіны было зафіксавана 975 новых каранавірусных інфекцый

28.09.2021 13:00
Два чалавекі памерлі з-за COVID-19, а 27 чалавек памерлі з-за суіснавання COVID-19 з іншымі хваробамі.
  COVID-19
Тэст на COVID-19fernandozhiminaicela /pixabay.com/CC0 Public Domain

 Вылечыліся 623 чалавекі. «У параўнанні з мінулым тыднем колькасць новых інфекцый павялічылася на 37%», – кажа намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска:

-Мы набліжаемся да мяжы тысячы выпадкаў. Мы бачым, што сёння па прычыне кавіду памерлі 29 чалавек, дастаткова шмат. Гэта ўплывае на павелічэнне колькасці хворых у шпіталях. Цяпер у шпіталях знаходзіцца 1529 чалавек, 168 – на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, на 15 чалавек больш.

Да гэтага часу ў Польшчы было зроблена 37 мільёнаў 143 тысячы прышчэпак. 19 мільёнаў 757 тысяч цалкам вакцынаваны.

ав

У Польшчы пачалася рэгістрацыя жадаючых атрымаць трэцюю дозу вакцыны супраць каранавіруса

24.09.2021 14:41
Для атрымання трэцяй дозы вакцыны ад COVID-19 з моманту другой прышчэпкі павінна прайсці па меншай меры шэсць месяцаў.