Беларуская Служба

Сейм падоўжыў надзвычайнае становішча

01.10.2021 09:07
У адпаведнасці з польскай Канстытуцыяй надзвычайнае становішча можа быць падоўжанае толькі адзін раз і толькі на тэрмін да 60 дзён.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnetwitter.com/Straz_Graniczna

Польская Памежнага варта аднатавала 529 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Памежнікі паведамляюць, што затрыманыя 18 грамадзян Ірака. Акрамя таго, затрыманыя 4 чалавекі за аказанне дапамогі ў нелегальным перасячэнні мяжы: грамадзяне Лівана, Польшчы, а таксама двое грамадзян Украіны.

Як паведамляе Памежная варта Польшчы, у верасні агулам зафіксавана 7 535 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. Для параўнання, за ўвесь папярэдні год, такіх спробаў было ўсяго 120. Польскія ўлады лічаць, што павелічэнне колькасці мігрантаў з'яўляецца вынікам мэтанакіраваных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі, накіраваных на дэстабілізацыю Польшчы і Еўрапейскга Звязу.

30 верасня Сейм Польшчы зацвердзіў прапанову прэзідэнта Дуды па падаўжэнні надзвычайнае становішча ў памежнай паласе з Беларуссю на 60 дзён. Раней аб падаўжэнні надзвычайнага становішча да прэзідэнта звярнуўся ўрад.

У адпаведнасці з польскай Канстытуцыяй надзвычайнае становішча можа быць падоўжанае толькі адзін раз і толькі на тэрмін да 60 дзён.

iar/эж

Глава Бюро нацбяспекі Польшчы: Маем дачыненне з новай стратэгічнай пагрозай

29.09.2021 14:16
Апошнім часам у Беларусі вельмі ўзрасла дынаміка трагічных падзеяў  ды інцыдэнтаў.

Польскія памежнікі паведамілі пра 313 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі за суткі

30.09.2021 14:29
З пачатку верасня памежная служба зафіксавала амаль 6 тысяч спробаў незаконнага перамяшчэння мяжы з Беларусі.