Беларуская Служба

Памёр перакладчык беларускай літаратуры на польскую мову Чэслаў Сэнюх

10.10.2021 10:15
Ён быў перакладчыкам беларускай літаратры на польскую мову, шматгадовым супрацоўнік Беларускай службы Польскага радыё.
Уладзімір Някляеў і Чэслаў Сэнюхфота: Уладзімір Някляеў

У Варшаве памёр Чэслаў Сэнюх, перакладчык беларускай літаратры на польскую мову, шматгадовы супрацоўнік Беларускай службы Польскага радыё.

Чэслаў Сэнюх памёр 8-га кастрычніка ва ўзросце 91 года. Ён нарадзіўся ў 1930 на Наваградчыне ў мястэчку Любча. Дзякуючы ягонай творчасьці палякі маглі пазнаёміцца з паэмай «Новая зямля» Якуба Коласа, а таксама прачытаць трагікамэдыю «Тутэйшыя» Янкі Купалы, творы Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Сяргея Законьнікава, Янкі Брыля, «Споведзь» Ларысы Геніюш, амаль усю творасць Уладзіміра Някляева.  

Шмат гадоў перакладчык меў аўтарскую рубрыку на нашай хвалі, у якой ён знаёміў слухачоў з перакладамі літаратуры з польскай на беларускую і з беларускай на польскую, таксама ў сваім аўтарскім перакладзе.

ав