Беларуская Служба

Учора польскія памежнікі зафіксавалі 575 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

29.10.2021 10:32
59 мігрантаў павінны пакінуць тэрыторыю Польшчы паводле пастановы вынесенай на падставе новых правілаў, датычных іншаземцаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnetwitter.com/Straż Graniczna

Учора польскія памежнікі зафіксавалі 575 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі, паведамляе Памежная служба ў сацсетках. Былі затрыманыя 7 мігрантаў – з Ірака і Афганістана.

Дзевяць чалавек былі арыштаваныя за дапамогу ў кантрабандзе людзей. Гэта пяць грамадзян Сірыі, і па адным – Германіі, Славеніі, Ірака і Украіны.

У сваю чаргу 59 мігрантаў павінны пакінуць тэрыторыю Польшчы паводле пастановы вынесенай на падставе новых правілаў, датычных іншаземцаў. Нагадваем, папраўкі ў Закон аб іншаземцах увайшлі ў сілу ў апошні аўторак.

IAR/аз