Беларуская Служба

Спецслужбы Лукашэнкі рыхтуюць у Польшчы тэракты, скіраваныя на Латушку і яго паплечнікаў

02.11.2021 15:54
Арганізацыяй нападаў кіруе былы начальнік Другога ўпраўлення ГУБАЗіК, палкоўнік Уладзімір Ціхіня.
Funkcjonariusze białoruskiej milicji
Funkcjonariusze białoruskiej milicjiAndrei Bortnikau/Shutterstock

Спецслужбы Аляксандра Лукашэнкі рыхтуюць у Польшчы тэракты, скіраваныя на Паўла Латушку і яго паплечнікаў, інфармуе «Белсат». Выканаўцамі павінны стаць асобы, падкантрольныя былому намесніку кіраўніка спецслужбаў МУС.

Па словах Паўла Латушкі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, які жыве ў Варшаве, арганізацыяй нападаў кіруе былы начальнік Другога ўпраўлення ГУБАЗіК, палкоўнік Уладзімір Ціхіня.

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, з'яўляецца спецыялізаваным падраздзяленнем Міністэрства ўнутраных спраў, якое да выбараў 2020 года займалася барацьбой са злачыннасцю, а потым было накіравана на барацьбу з апазіцыяй. Яго супрацоўнікі разганялі дэманстрацыі апазіцыі, збівалі і затрымлівалі пратэстоўцаў. Яны ж цзломваюць кватэры, фабрыкуюць «доказы» палітычных злачынстваў.

Па словах Аляксандра Азарава, які ўцёк з Беларусі і цяпер удзельнічае ў ініцыятыве былых сілавікоў ByPOL, былы начальнік 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК, Ціхіня адыграў важную ролю сувязнога звяна ўладаў з крымінальным светам. – Ён быў вядомы ўсім крымінальным аўтарытэтам і ўсім супрацоўнікам МУС. Ціхіня мог вырашаць любыя праблемы ў турмах, асабіста хадзіў да крымінальных аўтарытэтаў.

У 2019 годзе Уладзімір Ціхіня быў арыштаваны КДБ па гучнай «цукровай справе» – калі кіраўнікі цукровых заводаў з дапамогай сілавікоў арганізавалі схему незаконнага продажу беларускага цукру ў Расіі. Афіцэра абвінавацілі ў атрыманні хабару і змясцілі пад варту ў КДБ. У канцы жніўня 2020 года палкоўнік зноў спатрэбіўся – і быў вызвалены.

вх