Беларуская Служба

Больш за 7 тысяч новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

08.11.2021 11:58
У параўнанні з мінулым тыднем, колькасць новых выпадкаў каранавіруса вырасла на 50%
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Wojtek Jargiło

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за мінулыя суткі выяўлена 7 316 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя тры пацыенты.

Прэсавы сакратар ведамства Войцех Андрусевіч заявіў, што ў параўнанні з мінулым тыднем, колькасць новых выпадкаў каранавіруса вырасла на 50%:

-Працягвае расці колькасць новых выпадкаў заражэння. Рост складае 50% у тыднёвым вымярэнні. Назіраем у большасці сваёй цяжкія клінічныя выпадкі. Часта паміраюць людзі, у тым ліку прышчэпленыя, якія церпяць на два хранічных захворвання.

Ад пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 3 111 534 выпадкі каранавірусам. Памерлі 77 760 чалавек заражаныя гэтай хваробай.

iar/эж

Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».