Беларуская Служба

Вуліцамі Варшавы ідзе Марш незалежнасці

11.11.2021 15:01
Сёлета марш, які ладзяць нацыянальныя арганізацыі, атрымаў дзяржаўны статус.
    .
Вуліцамі Варшавы ідзе Марш незалежнасці.PAP/Leszek Szymański

Вуліцамі Варшавы ідзе Марш незалежнасці. Шэсце пройдзе па традыцыйным маршруце: Алеі Еразалімскія, мост Панятоўскага да пляцоўкі ля Нацыянальнага стадыёна.

Сёлета марш, які ладзяць нацыянальныя арганізацыі ў Польшчы, атрымаў дзяржаўны статус ад кіраўніка Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб. Дзякуючы гэтаму шэсце магло адбыцца легальна.

Нагадваем, раней акруговы суд у Варшаве адмяніў рашэнне мазавецкага ваяводы аб рэгістрацыі Маршу незалежнасці, як цыклічнага мерапрыемства. Скаргу па гэтай справе ў суд унеслі ўлады Варшавы, якія таксама адмовілі ў рэгістрацыі шэсця.

IAR/аз

Палякі святкуюць Дзень Незалежнасці

11.11.2021 08:01
Галоўны пункт дзяржаўнага святкавання адбудзецца каля поўдня на плошчы маршала Юзэфа Пілсудскага.