Беларуская Служба

Падляшша: паліцыя затрымала чарговых кантрабандыстаў, якія перавозілі мігрантаў

15.11.2021 09:29
Ад пачатку крызісу на мяжы за кантрабанду людзей паліцыянты затрымалі на Падляшшы больш за 260 чалавек.
   ,   .
Паліцыя затрымала чарговых кантрабандыстаў, якія перавозілі мігрантаў. PAP/Artur Reszko

Паліцыя затрымала на Падляшшы чатырох кантрабандыстаў – грамадзян Вялікабрытаніі, Украіны, Швецыі і Германіі, якія перавозілі агулам 33 нелегальных мігрантаў, паведаміў прэс-сакратар падляшскага аддзелу паліцыі Тамаш Крупа(Tomasz Krupa):

-Колькасць мігрантаў у машынах кантрабандыстаў часта рашуча перавышае дапушчальную колькасць пасажыраў. Такім чынам, таксама спосаб транспарту нелегальных мігрантаў пагражае іх здароўю і бяспецы. 

Жыхар Вялікабрытаніі, затрыманы для праверкі ў вёсцы Верцень, вёз 8 іракцаў. Паліцыянты з Ольштына затрымалі аўтамабіль «таёта». Ім кіраваў жыхар Швецыі, які перавозіў 10 іракцаў. 9 грамадзянаў Іраку перавозіў таксама немец, затрыманы паліцыянтамі з Кракава. У той жа час у вёсцы Кляшчэлі супрацоўнікі паліцыі затрымалі «форда», якім кіраваў жыхар Украіны. На згаданага кіроўцу чакала група з 6 мігрантаў.

Нагадваем, для аховы мяжы з Беларуссю былі накіраваныя паліцыянты з усяе Польшчы. Ад пачатку крызісу яны затрымалі на Падляшшы больш за 260 чалавек, якія дапамагалі ў незаконным перасячэнні мяжы.

PAP/аз

Учора памежнікі зафіксавалі 223 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

12.11.2021 11:07
Польская Памежная служба нагадвае, што за ўвесь мінулы год такіх спробаў было 88.

Мігранты будуюць ля мяжы вялікі лагер

12.11.2021 15:22
«Беларусы рыхтуюцца да працяглага ўздзеяння на Польшчу і дэстабілізацыі нашай мяжы», – паведамляюць польскія памежнікі.