Беларуская Служба

Ёсць пагроза адкрыцця міграцыйнага шляху з Афганістана ў Еўропу

22.11.2021 15:08
Польскія службы паведамляюць, што ўлады Беларусі і Расіі могуць выкарыстаць мігрантаў з Афганістана для ўзмацнення ціску на Еўрасаюз.
Do połowy przyszłego roku na odcinku granicy z Białorusią stanie stalowy płot zwieńczony drutem kolczastym i wzbogacony o urządzenia elektroniczne
Do połowy przyszłego roku na odcinku granicy z Białorusią stanie stalowy płot zwieńczony drutem kolczastym i wzbogacony o urządzenia elektronicznemedia.terytorialsi.wp.mil.pl/DWOT

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын заявіў, што існуе рэальная пагроза адкрыцця міграцыйнага шляху з Афганістана ў Еўропу.

– Мы стараемся апеляваць да тых дзяржаў, якія ўцягнутыя ў міграцыйныя шляхі. Напрыклад Ірак пачынае рабіць захады, каб спыніць нелегальную міграцыю. Тое ж тычыцца Лівану, які заблакаваў міграцыйны шлях з Бейрута да Мінска. Гэта задача дыпламатыі і дзяржавы, звяртацца да ўстаноў і інстытуцый.

На мінулым тыдні некаторыя мігранты з Ірака вярнуліся ў сваю краіну з Беларусі. Паводле ацэнак польскіх службаў, у памежных раёнах з беларускага боку па-ранейшаму знаходзіцца некалькі тысяч іншаземцаў. Гэтай ноччу зафіксавана адна масавая спроба гвалтоўнага перасячэння мяжы.

IAR/вх


Міністэрства нацыянальнай абароны: Яшчэ адзін доказ інструментальнага выкарыстання мігрантаў беларускімі службамі

21.11.2021 17:09
«Тое, што гібрыдная атака Лукашэнкі не выходзіць за межы польска-беларускай мяжы, звязана з прафесіяналізмам салдат і афіцэраў і паслядоўная палітыка ўрада».

Варшава распачала дыпламатычны наступ 

22.11.2021 12:34
Кіраўнік польскага ўрада ў найбліжэйшыя дні наведае агулам больш за дзесятак краінаў Еўропы.