Беларуская Служба

Кракаў накрыў смог. Грамадскі транспарт зрабілі бясплатным

14.12.2021 11:22
У 7 гадзін раніцы ў розных кропках Кракава быў дрэнным або вельмі дрэнным, назіраецца перавышэнне дапушчальных сутачных значэнняў шкодных рэчаў у 3-4 разы.
    ,
Смог у старажытнай сталіцы Польшчы, у Кракаве Крыніца: shutterstock/fotohuta

Да паўночы ў Кракаве дзейнічае першая ступень небяспекі забруджвання паветра, паведамляе Цэнтр антыкрызіснага кіравання. З-за смогу ў горадзе ў аўторак, 14 снежня грамадскі транспарт стаў бясплатным. Норма дзейнічае таксама і ў суседніх муніцыпалітэтах, якія дамовіліся з Кракавам аб сумесным забеспячэнні грамадскага транспарту.

Людзі, асабліва адчувальныя да забруджвання паветра, у прыватнасці, дзеці, пажылыя людзі, людзі з рэспіраторнымі, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, з алергіяй, павінны пазбягаць працяглага знаходжання на адкрытым паветры, асабліва абмяжоўваць фізічныя нагрузкі на адкрытым паветры. Дзіцячыя сады і школы абмяжоўваюць знаходжанне падапечных на вуліцы.

Паводле карты забруджвання паветра Airly, стан паветра ў 7 гадзін раніцы ў розных кропках Кракава быў дрэнным або вельмі дрэнным, назіраецца перавышэнне дапушчальных сутачных значэнняў шкодных рэчаў у 3-4 разы.

pap/эж


«Віла Дэцыуса» ў Кракаве ў апошнія 20 гадоў стала другім домам для многіх беларусаў

21.10.2021 10:01
У чэрвені-ліпені 2022 года ва ўстанове культуры «Віла Дэцыуса» ў Кракаве адбудзецца маштабнае мерапрыемства прысвечанае Беларусі.