Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб узмацненні адказнасці для парушальнікаў ПДР

14.12.2021 12:34
У 2020 годзе на польскіх дарогах загінуў 2491 чалавек.
Ілюстрацыяtwitter.com/podlaskaPolicja

Прэзідэнт Анджэй Дуда 13 снежня падпісаў закон аб узмацненні адказнасці для парушальнікаў правілаў дарожнага руху. Паводле новаўвядзенняў у ПДР, максімальны штраф за парушэнне правілаў дарожнага руху павялічыцца з 5000 польскіх злотых (1080 еўра) да 30 000 польскіх злотых (6500 еўра).

У ліпені ўрад прадставіў шэраг новаўвядзенняў, накіраваных на павелічэнні бяспекі дарожнага руху. Між тым кіроўцам, якія не прапускаюць пешаходаў на пешаходных пераходах, пагражае штраф у памеры не менш за 3000 польскіх злотых (645 еўра). Для кіроўцаў, якія парушаюць хуткасны рэжым больш чым на 30 км/г, мінімальны штраф складзе  800 польскіх злотых (170 еўра). Чакаецца, што змены ўступяць у сілу са студзеня 2022 года.

У 2020 годзе на польскіх дарогах загінуў 2491 чалавек.

pap/эж

На тысячу ДТЗ у Польшчы, па статыстыцы, гіне 96 чалавек

30.07.2021 13:43
Гэта найгоршы паказнік у краінах ЕС.

Польскія ўлады робяць стаўку на бяспеку дарожнага руху

02.08.2021 11:03
З гэтай мэтай польскі ўрад павялічыў штрафы для «дарожных піратаў» і рэалізуе праграму паляпшэння дарожнай інфраструктуры.