Беларуская Служба

80 чалавек незаконна спрабавалі перасекчы польска-беларускую мяжу

14.12.2021 10:14
Ціск мігрантаў памяншаецца.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

Масавы штурм памежнай лініі адбыўся на ўчастку, які ахоўваецца памежнай заставай у Чарэмшы, – паведаміла прэс-сакратар памежнай службы Ганна Міхальска:

-Група 20 чалавек спрабавала ўвайсці на тэрыторыю Польшчы. 18 з іх зайшлі некалькі метраў углыб, але былі затрыманыя і вернутыя на лінію мяжы. Большасць з гэтых людзей была грамадзянамі Іраку. У часе гэтага прарыву ў бок польскага патруля ляцелі камяні. Нашых функцыянераў асляплялі ліхтарыкамі і лазерамі.

Ціск мігрантаў памяншаецца. Усяго некалькі тыдняў таму штодня адбывалася да 700 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, у тым ліку некалькі масавых спробаў кожную ноч.

ав

У лагістычным цэнтры «Брэміна-Брузгі» застаецца каля 800 мігрантаў

13.12.2021 13:35
Учора адбылося 88 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.