Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена 20 тыс. выпадкаў каранавіруса

17.12.2021 14:17
Памерлі чарговыя 566 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. 
ІлюстрацыяShutterstock/Alexandros Michailidis

За апошнія суткі ў Польшчы было выяўлена 20 027 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі чарговыя 566 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Больш за ўсё новых выпадкаў хваробы было на поўдні ў Сілезскім ваяводстве, у цэнтральным Мазавецкім ваяводстве.

У лякарнях з дыягназам COVID-19 лечацца 23 795 хворых. За апошнія суткі колькасць ковідных пацыентаў скарацілася таксама зменшылася і колькасць пацыентаў, падлучаных да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

З пачатку пандэміі ў Польшчы (сакавік 2020 года) агулам было занатавана 3 923 472 выпадкі каранвіруса. Ад гэтай хваробы памерлі 90 872 жыхароў Польшчы.

iar/эж


У вынікі пандэміі чаканая працягласць жыцця палякаў зменшылася на 1 год і 4 месяцы

14.12.2021 14:03
Гэта адзін з самых кепскіх паказнікаў у Еўропе.