Беларуская Служба

Адбываецца штораз больш правакацый беларускіх спецслужбаў на польскай мяжы

17.12.2021 15:02
Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак звольніў вайскоўцаў, у чыім падначаленні знаходзіўся салдат 11-га Мазурскага артылерыйскага палка 16-й Паморскай механізаванай дывізіі імя караля Казіміра, часткі якой ахоўвалі ўчастак мяжы Польшчы з Беларуссю. 
Od początku roku Straż Graniczna zanotowała prawie 40 tys. prób nielegalnego przekroczenia granicy
Od początku roku Straż Graniczna zanotowała prawie 40 tys. prób nielegalnego przekroczenia granicyTwitter @16Dywizja

Сілавікі Лукашэнкі ўжо не абмяжоўваюцца толькі падтрымкай спробаў нелегальнага перасячэння памежных умацаванняў мігрантамі. Беларускія вайскоўцы закідваюць палякаў камянямі, асляпляюць лазерамі і знішчаюць памежную агароджу.

Прэсавая сакратарка памежнай варты Польшчы Анна Міхальска заявіла, што беларускія памежнікі правакуюць польскіх салдат і афіцэраў:

-Беларускія сілавікі правакуюць польскіх службоўцаў, пытаюць, ці яны ўжо прыгатаваліся да святаў, паставілі ялінкі і г. д. Пасля такіх размоў яны папярэджваюць, што пойдуць у атаку падчас святаў, каб мы былі гатовыя. Адбываюцца выразныя правакацыі.

За мінулыя суткі 93 чалавекі паспрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу. Сілавыя спробы фарсіраваць мяжу адбыліся ў ваколіцах Дубічаў Царкоўных. Там група з 11 мігрантаў закідала польскіх памежнікаў петардамі. На ўчастку, які ахоўваецца памежнай заставай у Баброўніках, дзевяць чалавек спрабавалі пераправіцца ў Польшчу на пантоне.

Тым часам польскі жаўнер, які ўчора знік у ваколіцах вёскі Нараўкі знайшоўся ў Беларусі. Жаўнер ужо трапіў у прапагандыскі матэрыялы БТ.

Намеснік міністра замежных спраў Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк заявіў, што справа жаўнера, які патрапіў у Беларусь, павінна быць высветленая як мага хутчэй.

Міністр нацыянальнай абароны РП Марыюш Блашчак звольніў вайскоўцаў, у чыім падначаленні знаходзіўс салдат 11-га Мазурскага артылерыйскага палка 16-й Паморскай механізаванай дывізіі імя караля Казіміра, часткі якой ахоўвалі ўчастак мяжы Польшчы з Беларуссю. Блашчак прыняў адпаведнае рашэнне пасля рапарту камандзіра 16-й Паморскай механізаванай дывізіі Кшыштафа Радамскага.

iar/эж

ЕЗ рашуча працягне барацьбу з гібрыдным нападам Лукашэнкі

17.12.2021 12:33
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Лейен анансавала чарговыя перамовы на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы па пытанні адсылкі мігрантаў.