Беларуская Служба

ЕЗ рашуча працягне барацьбу з гібрыдным нападам Лукашэнкі

17.12.2021 12:33
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Лейен анансавала чарговыя перамовы на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы па пытанні адсылкі мігрантаў.
Урсула фон дэр Лейенshutterstock.com/martinbertrand.fr

Лідары ЕЗ асудзілі рэжым Лукашэнкі за інструментальнае выкарыстанне мігрантаў і штучна створаны гуманітарны крызіс. У высновах з саміту ў Брусэлі гаворыцца, што Еўразвяз з рашучасцю працягне барацьбу з гібрыднай атакай, якая праводзіцца Беларуссю. Кіраўнікі краінаў ЕЗ таксама падкрэслілі неабходнасць абароны вонкавых межаў Супольнасці.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Лейен анансавала чарговыя перамовы на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы па пытанні адсылкі мігрантаў, заманеных на мяжу рэжымам Лукашэнкі:

-Мы разважалі аб тым, якія высновы рабіць з гібрыднай атакі на нашы межы з боку Беларусі. Мы дамовіліся ўмацаваць наша супрацоўніцтва з краінамі паходжання і транзіту, каб спрасціць вяртанне мігрантаў. Я таксама ствару еўрапейскую каардынацыю знешніх аспектаў міграцыі. Гэта прапанова была вельмі добра ўспрынятая лідарамі.

Урсула фон дэр Лейен паведаміла, што каардынацыя будзе даручана намесніку старшыні камісіі Маргарыцісу Шынасу і камісару па ўнутраных справах Ілве Ёхансан.

iar/эж

Енс Столтэнберг: НАТА не адмовіцца ад падтрымкі краін-партнёраў

16.12.2021 13:28
Кіраўнік альянсу заклікаў Расію вярнуцца да дыпламатыі і знізіць напружанасць у рэгіёне.

На саміце ЕС у Бруселі палітыкі разгледзелі шматлікія надзённыя пытанні

16.12.2021 16:02
Сярод тэм, якія разглядаліся на сустрэчы ў вярхах, - пытанні агрэсіі Расіі супраць Украіны, барацьба з эпідэміяй каранавіруса, сітуацыя ў Беларусі. 

Польшча заклікае Еўракамісію расследаваць маніпуляцыі «Газпрома»

16.12.2021 16:31
Гаворка ідзе пра падазрэнні ў тым, што расійскі манапаліст наўмысна абмяжоўвае пастаўкі і павышае кошт блакітнага паліва.