Беларуская Служба

Дэлегацыя польскага Сейма накіроўваецца ва Украіну

16.02.2022 09:44
У склад польскай дэлегацыі ўваходзіць дзесяць чалавек, у тым ліку прадстаўнікі ўрадавай кааліцыі і апазіцыі.
  .
Будынак польскага Сейма.Maciej Matlak/Shutterstock

Сёння ў Кіеў накіруецца дэлегацыя польскага Сейма, якая ва ўкраінскай сталіцы сустрэнецца, у тым ліку са старшынёй Вярхоўнага Савета Украіны Русланам Стэфанчуком і віцэ-прэзідэнтам Аленай Кандрацюк.

У склад польскай дэлегацыі ўваходзіць дзесяць чалавек, у тым ліку прадстаўнікі ўрадавай кааліцыі і апазіцыі.
Дэлегацыю ўзначальвае віцэ-спікер Сейму Рышард Тарлецкі(Ryszard Terlecki) з кіроўнай партыі «Права і справядлівасць»:

- Гэта дэлегацыя польскага Сейма, таму мы будзем сустракацца з прадстаўнікамі Нацыянальнага схода Украіны. Мы плануем выказаць сваю салідарнасць і падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Дэпутат ад апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» Міхал Шчэрба(Michał Szczerba) кажа, што звышпартыйны характар дэлегацыі – гэта доказ адзінства польскага парламента і грамадства па справе Украіны:

- Магчыма, што зараз Украіна напярэдадні расійскай агрэсіі. Таму трэба выкарыстаць усе дыпламатычныя каналы і дзейнічаць да апошняй хвіліны, каб прадухіліць рэальны ўзброены канфлікт.

Апрача сустрэчаў з украінскімі калегамі, польскія дэпутаты ўскладуць кветкі да сцяны памяці ахвяраў расійска-украінскай вайны.

IAR/аз

Міністр абароны Украіны: Падставаў для ўвядзення ваеннага становішча ва Украіне няма

15.02.2022 09:09
Аляксей Рэзнікаў таксама падкрэсліў, што не верыць у сцэнар расійскай атакі на Кіеў з боку Беларусі.

Працягваюццa дыпламатычныя намаганні па зніжэнні напружанасцi вакол Украіны

15.02.2022 14:21
Сёння ў Маскве ад імя Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе пра ўкраінска-расійскі крызіс размаўляў кіраўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Рау.