Беларуская Служба

Дзяржава выдзеліць 597 мільёнаў еўра на мясцовыя дарогі

16.02.2022 18:45
На працягу 10 гадоў Савет міністраў выдзеліць на фінансаванне праектаў у гэтай сферы 40 мільярдаў злотых.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.twitter/GDDKiA

Урад вырашыў размеркаваць грошы з Фонду развіцця дарог. Сёлета на мадэрнізацыю мясцовых дарог будзе накіравана 2 мільярды 730 мільёнаў злотых (597 мільёнаў еўра). Найбольш сродкаў атрымае Мазавецкае ваяводства. На працягу 10 гадоў Савет міністраў выдзеліць на фінансаванне праектаў у гэтай сферы 40 мільярдаў злотых (875 мільёнаў еўра).

Дзяржаўная падтрымка атрымае агулам 2 328 праекты, у тым ліку якіх запланаванае будаўніцтва або рамонт 3,8 тысячы кіламетраў дарог.

Нагадваем, суфінансаванне залежыць ад даходаў адзінак мясцовага самакіравання. Чым меншы даход, тым вышэйшая сума дафінансавання, а максімальны памер дафінансавання можа складаць да 80 працэнтаў кошту праекта.

IAR/аз