Беларуская Служба

Польскую мяжу агулам перасеклі 2 мільёны 481 тысяча бежанцаў з Украіны

04.04.2022 09:11
Сёння да 07.00 у Польшчу ўехалі 3 400 бежанцаў.
-
Польска-ўкраінская мяжаПамежная служба/Твітэр

З першага дня расійскай агрэсіі супраць Украіны ў Польшчу ўехала 2 мільёны 481 тысяча бежанцаў.

Памежная служба паведамляе ў Twitter, што ўчора супрацоўнікі праверылі дакументы 22 300 чалавек. Гэта на 6 працэнтаў менш у параўнанні з суботнім перыядам.

Сёння да 07.00 у Польшчу ўехалі 3 400 бежанцаў.

З пачатку вайны з Польшчы ва Украіну выехала 457 тысяч чалавек.

ав

У ноч на нядзелю расіяне атакавалі ракетамі Адэсу

04.04.2022 08:32
Расійская армія адышла з Кіеўскай вобласці і часткова з Чарнігава, але яна канцэнтруе свае сілы перад наступленнем на Данбас