Дэпутат «Права і справядлівасць» Антоні Мацярэвіч паведаміў, што заўтра будзе апублікаваны даклад, у якім гаворыцца, што прычынай смаленскай катастрофы 2010 г. стаў выбух.
У эфіры Polskie Radio 24 старшыня Камітэта паўторнага расследавання авіяцыйных здарэнняў Антоні Мацярэвіч падкрэсліў, што было вызначана, што выбух быў падрыхтаваны раней.
- Заўтра будзе агучаны дакумент, у якім адзназначна сцвярджаецца, што прычынай трагедіі пад Смаленскам стаў Акт бяспраўнага ўмяшальніцтва (згодна з тэрміналогіяй паветранага руху), які заключаўся ў знішчэнні самалёта праз выбух. Тады таксама было адменена з руху замасное паветранае судна з той мэтай, каб дэлегацыя паляцела дакладна гэтым не іншым самалётам, які ўжо быў падрыхтаваны да правядзення выбуху.
Антоні Мацярэвіч ад самага пачатку быў перакананы, што пад Смаленскам адбыўся замах на польскі прэзідэнцкі самалёт. Дэпутат з ліпеня 2010 г. расследуе здарэнне, якое адбылося 10 красавіка 2010 г.
12 гадоў таму, 10 красавіка 2010 г., пад Смаленскам была забітая польская дэлегацыя, якая ляцела на 70-ю гадавіну Катыньскага злачынства. Сярод 96 загінуўшых былі: прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качыньскі з жонкай Марыяй Качыньскай, апошні прэзідэнт РП у выгнанні Рышард Качароўскі, намеснікі маршалкаў Сейма і Сената, парламентарыі і камандзіры ўсіх відаў польскіх узброеных сіл.
IAR/яс