Літоўская кампанія Orlen Lietuva, якая з’яўляецца дачыннай фірмай польскага нафтахімічнага гіганта PKN Orlen, не закупае ўжо расійскай нафты. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення польскага канцэрну Даніэль Абайтэк у інтэрв’ю Польскаму радыё.
Паводле кіраўніка паліўнай кампаніі, адмова ад расійскай нафты – гэта вынік паступовай рэалізацыі стратэгіі цягам апошніх пяці гадоў. Актуальна на трох НПЗ канцэрну ў Польшчы, адным у Літве і двух у Чэхіі 70% нафты, якая перапрацоўваецца, гэта «чорнае золата» з іншых чым расійскія крыніц. Так, нафта на НПЗ канцэрну пастаўляецца з нафтавых палёў Паўночнага мора, Нігерыі, Анголы, краін Персідскага заліву і ЗША. «Цалкам нядаўна нашы заводы перапрацоўвалі выключна расійскую нафту», – зазначыў Абайтэк.
Польскі канцэрн PKN Orlen, кантрольны пакет акцый якога з’яўляецца ўласнасцю дзяржавы, купіў літоўскую кампанію Mažeikių nafta ў 2006 годзе. Яе асноўным актывам з’яўляецца Мажэйкяйскі НПЗ. У 2009 годзе фірма змяніла назву на Orlen Lietuva.
У 2021 годзе даход канцэрну PKN Orlen скалаў амаль 30 млрд еўра.
вс