Беларуская Служба

Старшыня Еўракамісіі: Спыненне паставак газу ў Польшчу і Балгарыю – чарговая спроба расійскага шантажу

27.04.2022 13:38
Нагадаем, раніцой 27 красавіка расійскі газ перастаў паступаць у Польшчу і Балгарыю.
Maciej Wąsik: nie grozi nam kryzys gazowy
Maciej Wąsik: nie grozi nam kryzys gazowyMAXSHOT.PL/Shutterstock

«Гэта чарговая спроба Расіі выкарыстоўваць газ для шантажу», напісала старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляєн у адказ на прыпыненне паставак газу ў Польшчы і Балгарыю, з Брусэлю перадае спецкор Польскага радыё Бэата Пламецкая:

-Палітык падкрэсліла, што Еўрапейскі Звязу гатовы да гэта і ўжо склікана пасяджэнне газавай каардынацыйнай групы. Кіраўніца Еўракамісіі напісала, што дзеянні «Газпрама» з'яўляюцца неапраўданымі і непрымальнымі, і ў чарговы раз паказваюць, што Расія зʼяўляецца ненадзейным пастаўшчыком газу. «Мы гатовыя да такога сцэнару, мы знаходзімся ў цесным кантакце з усімі дзяржавамі-членамі» – падкрэсліла Урсула фон дэр Ляєн, дадаўшы, што ЕЗ працуе над забеспячэннем альтэрнатыўных паставак і максімальна магчымых узроўняў запасаў. Дзяржавы-члены запусцілі планы на выпадак надзвычайных сітуацый на выпадак такога сцэнару.

Нагадаем, раніцой 27 красавіка расійскі газ перастаў паступаць у Польшчу і Балгарыю. Расіі ў аднабаковым парадку разарвала адпаведныя кантракты, бо Варшава і Сафія адмовілісяп лаціць за блакітнае паліва ў расійскіх рублях.

iar/эж

На будучым тыдні паміж Польшчай і Літвой будзе запушчанае газаправоднае спалучэнне

25.04.2022 17:35
Новы трубаправод з’яўляецца важным элементам дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу.

Расія перакрыла газавы вентыль для Польшчы

27.04.2022 09:54
«Мы гатовыя да поўнага адмовы ад расійскай сыравіны. Нашы сховішчы запоўненыя прыблізна на 76%».