Беларуская Служба

Польскі ўрад працягне сваю працу ў рамках польска-ўкраінскіх міжурадавых кансультацый

02.06.2022 14:21
Абедзве краіны глядзяць на ўзаемныя адносіны ў больш шырокім ракурсе.
Пётр МюллерPAP/Mateusz Marek

Прэс-сакратар ураду Польшчы Пётр Мюлер заявіў, што ўрад працягне сваю працу ў рамках польска-ўкраінскіх міжурадавых кансультацый. Ён падкрэсліў падчас прэс-канферэнцыі, што абедзве краіны глядзяць на ўзаемныя адносіны ў больш шырокім ракурсе:

-Самае галоўнае, стрымаць Расію ад далейшага наступу, каб Расія выйшла з тэрыторый, якія яна акупуе нязгодна з правам. Адначасова трэба рыхтавацца да дапамогі ў аднаўленні Украіны. Мы выказалі такое жаданне, працуем над гаспадарчай супрацай з польскімі фірмамі, каб прыняць удзел у адбудове. Гэта нашыя інжынеры, нашыя навукоўцы, бо гаворка таксама ідзе пра акадэміцкую супрацу. Яны гатовыя падтрымаць гэты працэс.

Прэс-сакратар урада дадаў, што галоўная задача – знайсці крыніцу фінансавання гэтага працэсу. Польшча і Украіна працуюць разам з Украінай, каб замарозіць сродкі расійскіх алігархаў і самой Расійскай Федэрацыі ў Еўрасаюзе.

ав

Польшча і Украіна будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і энергетыкі

02.06.2022 10:31
Гэта адзін з вынікаў учорашніх польска-ўкраінскіх міжурадавых кансультацый, якія прайшлі ў Кіеве.