Беларуская Служба

Разам з прагрэсам у будове муру на мяжы змяншаецца колькасць нелегальных мігрантаў

04.06.2022 08:07
Да гэтага часу на польска-беларускай мяжы пабудавана 120 кіламетраў фізічнага барʼера.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Памежная служба/Твітэр

Змяншэнне колькасці спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы прапарцыйныя прагрэсу ў будаўніцтве агароджы – адзначыла ў інтэрв'ю PAP прэс-сакратар Памежнай службы Ганна Міхальска. Яна дадала, што цяпер такія спробы адбываюцца ў асноўным там, дзе пакуль няма барʼера.

Да гэтага часу на польска-беларускай мяжы пабудавана 120 кіламетраў фізічнага барʼера. Будаўніцтва фізічнай агароджы павінна быць завершана згодна з графікам, гэта значыць да канца чэрвеня. Пакуль жа плануецца правесці тэхнічнае ўзгадненне гатовых участкаў.

На працягу 60 дзён з моманту ўзвядзення агароджы павінны быць дададзены электронныя прылады для адсочвання спробаў перасячэння мяжы.

На пытанне аб уплыве надворʼя на колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы Міхальска адзначыла, што ў пачатку цёплых месяцаў сапраўды назіралася, што такіх спробаў больш. «Але цяпер мы бачым іх усё менш і менш. Змяншэнне колькасці спроб незаконнага перасячэння мяжы прапарцыйна прагрэсу ў будаўніцтве фізічнага барʼера. Фактычна, тыя, хто цяпер перасякае мяжу, робяць гэта ў тых месцах, дзе яшчэ няма агароджы», – сказала Міхальска.

Тым не менш, у функцыянераў застаецца шмат працы, паколькі кожны дзень здараюцца выпадкі атакі на польскія патрулі.

ав