Беларуская Служба

Прэзідэнт Малдовы накіроўваецца ў Польшчу

14.07.2022 10:24
 Нагода для візіту – 30-годдзе польска-малдаўскіх дыпламатычных стасункаў.
Prezydent Mołdawii Maia Sandu podczas konferencji prasowej w Pałacu Prezydenckim w Warszawie
Prezydent Mołdawii Maia Sandu podczas konferencji prasowej w Pałacu Prezydenckim w WarszawiePAP/Marcin Obara

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду сёння наведае Польшчу з візітам. Гэта першая паездка прэзідэнта Малдовы ў Варшаву пасля атрымання яе краінай статусу кандыдата на ўступленне ЕЗ. У 16.45 у Бельведэрскім палацы Мая Санду сустрэнецца з прэзідэнтам Анджэем Дудам. Кіраўніцу Малдовы таксама прымуць спікеры Сейма і Сената.

У цэнтры ўвагі перамоваў будуць найперш наступствы расійскай агрэсіі супраць Украіны, двухбаковыя адносіны, энергетыка і падтрымка рэформаў у Малдове. Нагода для візіту – 30-годдзе польска-малдаўскіх дыпламатычных стасункаў.

Кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумох заявіў Польскаму радыё, што наданне Малдове статусу кандыдата на ўступленне ў Еўразвяз з'яўляецца вялікім поспехам уладаў у Кішынэве і ўсяго блоку краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Міністр нагадаў, што ў жніўні мінулага года прэзідэнт Анджэй Дуда разам з прэзідэнтамі Украіны і Румыніі наведаў Малдову на святкаванні 30-годдзя незалежнасці краіны. Больш за тое, у сакавіку гэтага года, праз месяц пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны, у Кішынэве адбылася чарговая сустрэча прэзідэнтаў. Тады Анджэй Дуда паведаміў, што Малдова атрымала 20 мільёнаў еўра беспрацэнтнага крэдыту.

iar/эж


Прэзідэнт Малдовы запатрабавала вываду расійскіх войск з Прыднястроўя

19.05.2022 13:13
У Кіеве непакояцца тым, што Расія можа выкарыстаць малдаўскі рэгіён Прыднястроўя для ўзмацнення агрэсіі супраць Украіны.