У ліпені рознічны продаж у Польшчы вырас на 2 працэнты, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. «Гэта менш, чым у чэрвені, калі згаданы паказчык склаў 3,2 працэнта, а таксама ніжэй за прагнозы эканамістаў», – кажа Сэбастыян Сайнуг(Sebastian Sajnóg) з Польскага эканамічнага інстытута. Эксперт дадаў, што больш за ўсё падае продаж тавараў працяглага карыстання:
-У тым ліку падае продаж аўтамабіляў і бытавой тэхнікі. Знізіўся таксама продаж паліва, што вынікае з высокіх цэнаў. Мы прагназуем, што цягам бліжэйшых месяцаў вынікі рознічнага продажы не палепшацца, паколькі спажыўцы адчуваюць рост інфляцыі. У сваю чаргу, у выніку эканамічнага запаволення рост зарплатаў будзе меншы, чым рост цэнаў.
У сваю чаргу эканаміст PKO Bank Polski Уршуля Крыньска(Urszula Kryńska) падкрэслівае, што рознічны продажы падртымліваюць бежанцы з Украіны:
- Растуць у асноўным выдаткі на неабходныя тавары, як вопратка, прадукты харчавання, касметыка. На іх рост даволі моцна ўплывае наплыў бежанцаў з Украіны. Гэта больш за мільён новых спажыўцоў.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала таксама дадзеныя па будаўніча-мантажнай вытворчасці. У ліпені гэты паказчык павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 4,2 працэнта.
IAR /аз