Рамачныя пагадненні, дапоўненыя выканаўчымі пагадненнямі, ухваленымі ў пятніцу віцэ-прэм'ерам, міністрам абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам, былі заключаны ў канцы ліпеня паміж Агенцтвам узбраенняў і карэйскімі прадпрыемствамі. У ліпені Блашчак зацвердзіў рамачныя кантракты на закупку танкаў K2, гарматных гаўбіц K9 і вучэбна-баявых самалётаў FA-50.
Абвяшчаючы аб закупках карэйскага ўзбраення, Міністэрства нацыянальнай абароны абгрунтоўвала іх неабходнасцю ліквідацыі прабелаў, якія ўтварыліся пасля перадачы тэхнікі ва Украіну, кароткімі тэрмінамі пастаўкі, надзейнасцю і эфектыўным абслугоўваннем.
У міністэрстве падкрэслілі, што закупка карэйскіх гарматных гаўбіц адбудзецца незалежна ад працягу вытворчасці польскіх гарматных гаўбіц Krab.
Міністр таксама паведаміў, што наступныя партыі танкаў і гарматных гаўбіц будуць вырабляцца ў Польшчы з 2026 года.
РАР/юл