Злучаныя Штаты накіруюць боепрыпасы і сістэмы разведкі на паўмільярда долараў. Чакаецца, што на гэтым тыдні ЗША таксама абвесцяць санкцыі супраць расійскіх элітаў і кампаній, якія спрабуюць абысці існуючыя санкцыі.
Непасрэдна перад першай гадавінай расійскага ўварвання Джо Байдэн заявіў, што Уладзімір Пуцін у 2022 годзе вельмі памыляўся.
-У тую цёмную ноч год таму свет рыхтаваўся да падзення Кіева і, магчыма, нават да канца Украіны. Праз год Кіеў стаіць, Украіна стаіць, дэмакратыя моцная. Амерыка падтрымлівае вас, і свет падтрымлівае вас.
Уладзімір Зяленскі заявіў, што візіт Джо Байдэна ў Кіеў падчас вайны быў гістарычным. Ён падзякаваў ЗША за падтрымку.
-Я вельмі цаню, што прэзідэнт Байдэн і амерыканская грамадскасць падтрымліваюць нас з самага пачатку гэтай трагедыі, гэтай вайны, што яны з намі.
Неабвешчаны візіт прэзідэнта ЗША ў Кіеў пачаўся ў панядзелак раніцай з гукаў сірэн паветранай трывогі, абвешчаных па ўсёй Украіне ў сувязі з актыўнасцю расійскай ваеннай авіяцыі.
ав