19 сакавіка 2006 г. у Кракаве адчынілася першае ў Польшчы «Акно жыцця». Гэта месца, дзе маці можа ананімна пакінуць сваё нованароджанае дзіця. За гэты час шанец на лепшае жыццё ў кракаўскім акне знайшлі 25 дзяцей. Кракаўскім «Акном жыцця» апякуюцца манашкі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
Маці, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, могуць ананімна пакінуць сваё дзіця там. На такія выпадкі распаўсюджваецца паскораная працэдура ўсынаўлення.
Калі адчыняецца акно, у сясцёр спрацоўвае сігналізацыя. Ідучы па дзіця манашкі перш за ўсё ўпэўніваюцца, што там нікога няма. Ідэя ў тым, каб забяспечыць ананімнасць. Пасля з'яўлення дзіцяці неадкладна паведамляецца ў паліцыю, хуткую дапамогу і сямейны суд.
«Вокны жыцця» ёсць у розных установах: часцей за ўсё бальніцах, манастырах, дамах самотных маці. Каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас» кіруе 61 з амаль 70 такіх пунктаў па ўсёй Польшчы.
Агулам на працягу 17 гадоў у Польшчы ў «Вокнах жыцця» былі пакінутыя 160 дзяцей.
ав