Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Марвецкі адзначыў, што падчас перамоваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, які прыбудзе ў Польшчу з афіцыйным візітам 5 красавіка, будзе закранутае пытанне крызісу, выкліканага агромністым абʼёмам украінскага збожжа на польскім рынку. Прэмʼер Польшчы адначасова падкрэсліў, Варшава моцна зацікаўлена ў захаванні і развіцці добрых эканамічных адносіны з Украінай:
- Мы хочам, каб любы гандаль з Украінай не дэстабілізаваў наш рынак. Безумоўна, гэта вельмі важная тэма для нас, для палякаў. Але давайце не будзем забываць, што Расія панявольвала нас 300 гадоў, а зараз упершыню нехта іншы гіне за нашу свабоду. Гэта таксама варта цаніць, паважаць і памятаць.
Варта нагадаць, што перанасычэнне рынку ўкраінскім збожжам выклікала масавыя пратэсты польскіх аграрыяў. Сярод іншага, фермеры дабіваюцца аднаўлення мыта на ўкраінскае збожжа. Дапамогу Польшчы па гэтым пытанні паабяцаў Брусель.
У сераду, 5 красавіка, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбудзе з афіцыйным візітам у Варшаву, дзе сустрэнецца таксама з прэзідэнтам Анджэем Дудам ды ўкраінскімі ўцекачамі.
iar/эж