Сёння ў горадзе Катавіцэ пачынаецца Тыдзень штучнага інтэлекту. Сярод запланаваных падзей – між іншым інтэрактыўная канферэнцыя на тэму этыкі штучнага інтэлекту і яго ўплыву на грамадства, майстар-класы для маладых людзей па канструяванні і праграмаванні робатаў і лекцыі аб прадухіленні пагроз у кіберпрасторы.
Тыдзень штучнага інтэлекту будзе насычаны падзеямі, якія дазволяць паглыбіцца ў гэтую сферу. Будзе прадстаўлена гісторыя GPT-чата, пакажуць робатаў і марсаходаў у дзеянні, як штучны інтэлект дапамагае людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Фінал Тыдня штучнага інтэлекту пройдзе ў нядзелю, калі павінна адбыцца дыскусія аб ролі жанчын у развіцці штучнага інтэлекту.
Падзеі адбудуцца ў рамках праграмы «50 тыдняў у Горадзе навукі». Яна была зладжаная ў сувязі з прысваеннем Катавіцам звання Еўрапейскага горада навукі, усе мерапрыемствы бясплатныя.
IAR/нг