Візіт пачнецца ў аўторак з падпісання ліста аб намерах адносна парадку руху войскаў з міністрамі абароны Нідэрландаў і Германіі, а затым запланаваная сустрэча з кіраўніком міністэрства нацыянальнай абароны ФРГ Барысам Пісторыусам.
Затым адбудзецца нефармальная сустрэча міністраў абароны ЕС з удзелам генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга.
У планах таксама сустрэча Касіняк-Камыша з міністрам абароны Украіны Рустэмам Умеравым. Сустрэча будзе тычыцца сітуацыі на фронце і чаканай дапамогі для Украіны, як матэрыяльнай, так і навучальнай.
Затым падчас наступнай рабочай сустрэчы міністры абароны ЕС абмяркуюць кароткатэрміновую і доўгатэрміновую падтрымку Украіны.
яс